Спадчына: Смаляніца
Серада, 18 Сакавік 2026 10:36
22 сакавіка 2026 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Людмілы Міхайлаўны Яроцкай (1961), вышывальшчыцы, народнага майстра Рэспублікі Беларусь (2024)
Людміла Міхайлаўна Яроцкая (у дзявоцтве Кукса) нарадзілася 22 сакавіка 1961 г. у в. Смаляніца Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька Міхаіл Савельевіч Кукса працаваў механізатарам у калгасе «Восход», у вольны час любіў плясці з лазы кошыкі, вязаць венікі. Маці Ганна Аляксееўна многа гадоў працавала санітаркай у ФАПе, прыгожа вязала сурвэткі і карункі, добра валодала ткацкім станком і ткала дываны.